Ніва № 23 (2665), 10 чэрвеня 2007 г.

Закончылі вучобу

Аляксей МАРОЗ

Пісьмовы матуральны экзамен па беларускай мове, які праходзіў 23 мая, быў амаль завяршальным выпрабаваннем для выпускнікоў Бельскага і Гайнаўскага белліцэяў. Вучні трэціх класаў яшчэ ў красавіку атрымалі пасведчанні заканчэння вучобы і развіталіся са сваімі малодшымі сябрамі і настаўнікамі. У пачатку мая прыступілі яны да пісьмовых і вусных матуральных экзаменаў (151 вучань у Бельску і 128 — у Гайнаўцы) і, не атрымаўшы вынікаў, сталі ўжо падаваць дакументы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Зараз моладзь выпускных класаў чакае вынікаў усіх пісьмовых экзаменаў, а матуральныя пасведчанні атрымае толькі ў канцы чэрвеня.

Вельмі мала бельскіх і гайнаўскіх белліцэістаў прыступіла да пашыранага ўзроўню пісьмовага экзамену па беларускай мове. Затое адносна многа белліцэістаў (15 у Гайнаўцы і 10 у Бельску), якія раней сталі лаўрэатамі і фіналістамі Алімпіяды беларускай мовы, было звольненых з матуральных экзаменаў па беларускай мове. Вучням, якія пісалі матуральны экзамен на падставовым узроўні, трэба было адказваць на пытанні, якія тычыліся тэксту Анатоля Клышкі „Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”. Белліцэісты пісалі таксама сачыненні на адну з дзвюх тэмаў, папоўненых вершамі і тэкстам:

1. На аснове вобразаў герояў „Аблавы” Васіля Быкава прааналізуй праблему віны ў часе калектывізацыі.

2. У які спосаб Максім Багдановіч паказвае адносіны паміж з’явамі прыроды і эмацыянальным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF