Ніва № 23 (2665), 10 чэрвеня 2007 г.

Усенародная любоў

Віктар САЗОНАЎ

Ідучы ў мінулы чацвер на працу я быў прыемна здзіўлены нязвыклай, нейкай такой добразычлівай цікавасцю да маёй персоны з боку некалькіх старэнькіх жанчын. Гэтых бабулек візуальна я ведаў даўно. Яны заўсёды сядзелі на лаўцы непадалёку ад майго пешага маршруту з тралейбуса да офіса і стараліся давесці адна другой, якое ў нас у Беларусі добрае, існае на сённяшні дзень кіраўніцтва. Асабліва цудоўны прэзідэнт і, па іх словах, каб яму не перашкаджалі працаваць, то ён ужо даўно ашчаслівіў бы не тое, што Беларусь, але і ўвесь свет. Таму яму ўсенародная любоў і давер ад удзячных суайчыннікаў.

Хто перашкаджае працаваць прэзідэнту жанчыны ніколі не канкрэтызавалі. Хіба таму, што на мясцовую ўладу каціць бочкі таксама даволі небяспечна, на Зянона Пазьняка ўжо не панясеш, бо той з’ехаў за мяжу і не мае фізічнай мажлівасці нечым нашкодзіць першай асобе краіны. А іншых апазіцыйных прозвішчаў бабулі проста не ведаюць, бо Інтэрнэтам карыстацца не ўмеюць, а па беларускім тэлебачанню тыя прозвішчы не паўтараюць аж так часта, каб іх можна было запомніць. Вось і называлі тыя жанчыны ўсіх, на іх думку вінаватых у тым, што свет яшчэ не да канца дасканалы і заможны, агульным словам „апазіцыя”. І калі я праходзіў побач, убачыўшы на маёй кашулі бел-чырвона-белы значок, тыкалі мне ў плечы пальцамі, апавядаючы адна другой, што я адзін з гэных, хто перашкаджае ім жыць.

Зараз, пасля адмены льготаў, усё змянілася ў адзін (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF