Ніва № 23 (2665), 10 чэрвеня 2007 г.

Трубы і атрамант

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У ліпені 1944 года нямецка-савецкі фронт перамясціўся з усходу Беларусі на ўсход Польшчы. Чырвоная Армія імкліва перамяшчалася на захад. Левафлангавыя арміі 1-га Беларускага фронту падышлі на подступы да Варшавы, а правафлангавыя імкнуліся ўварвацца ў міжрэчча Нарвы і Буга і падысці да паўднёвых межаў Усходняй Прусіі. Дзеля засцярогі ад апошняй пагрозы нямецкае камандаванне арганізавала контратаку ў напрамку Чаромхі, наносячы савецкім вайскам сур’ёзны ўрон. Асабліва крывавыя баі ўспыхнулі на прасторы між Бельскам і Сямятычамі, тут загінулі тысячы байцоў.

На ўсходняй акраіне Мілейчыч памятка таго жудаснага часу — ваенныя могілкі, дзе ў прыблізна шасцідзесяці брацкіх магілах спачывае каля дзвюх тысяч чырвонаармейцаў. Ідэнтыфікавана нямногіх з іх, недзе каля дзесяціны; апошнія — неизвестные.

Могілкамі чырвонаармейцаў апякуецца мясцовая гміна. У Гміннай управе ёсць спісак усіх ідэнтыфікаваных пахаваных тут байцоў; такія ж спіскі і на кожнай з брацкіх магіл. Гмінная ўправа ладзіць таксама памінальныя мерапрыемствы ў гадавіну заканчэння другой сусветнай вайны ў Еўропе. Гмінныя ўлады турбуюцца таксама пра парадак і выгляд магіл, праводзяць абнаўленне выветраных чырвоных зорак.

Надзея Краўчык даўно ўжо на пенсіі. Раней працавала яна ў мілейчыцкай Гміннай управе, дзе м.інш. вяла нагляд за ваеннымі могілкамі чырвонаармейцаў. Паінфармавала яна мяне, што ідэнтыфікацыя загінуўшых адбывалася з ходу, у час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF