Ніва № 22 (2664), 3 чэрвеня 2007 г.

Волат беларускай дыяспары

Ян МАКСІМЮК

30 мая Вітаўту Кіпелю споўнілася 80 гадоў. Калі паўтары месяца таму мы з ім размаўлялі па тэлефоне і ўступна дамаўляліся на сустрэчу ў Нью-Йорку ўвосень, мне і ў галаву не прыйшло, што яму можа быць столькі гадоў. Ён казаў мне пра свае выдавецкія планы, пра тое, куды збіраецца ехаць і з кім мяркуе скантактавацца ў бліжэйшыя месяцы, а таксама пра працяг мае працы над гісторыяй беларускай эміграцыі з такім запалам і энтузіязмам, што я ў няпоўныя 50 адчуў сябе безнадзейным старэчам. Пасля таго тэлефанавання я заглянуў у біяграфічную даведку ў сваёй кніжцы з 1994 г. пра Беларускую гімназію імя Янкі Купалы і доўга ўзіраўся ў інфармацыю, што „КІПЕЛЬ ВІТАЎТ нарадзіўся 30 мая 1927 г. у Менску”. Дажыць пры здаровым розуме хаця б да часу, калі Вітаўта Кіпеля будуць віншаваць з дзевяностымі ўгодкамі, потайкам захацелася мне.

З Беларусі ў Амерыку

Людзі, якія хоць крыху цікавіліся гісторыяй беларускай эміграцыі, пра Вітаўта Кіпеля безумоўна чулі і ведаюць. Напэўна, і большасць чытачоў „Нівы” з гэтым прозвішчам знаёмая. Але я думаю, што пры гэткай юбілейнай нагодзе будзе дарэчы прыгадаць некаторыя факты з жыцця аднаго з волатаў беларускай дыяспары на Захадзе.

Бацьку Вітаўта, сакратара Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) Яўхіма Кіпеля, саветы арыштавалі ў 1930 г. і засудзілі на пяць год лагероў як „нацдэма”. У 1935 г., пасля адбыцця тэрміну, бацьку арыштавалі паўторна і далі яшчэ пяць гадоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF