Ніва № 22 (2664), 3 чэрвеня 2007 г.

Духовасць і мастацтва

Аляксей МАРОЗ

Сёлета беларускія хоры ізноў запрэзентавалі царкоўны спеў на вельмі высокім мастацкім узроўні. Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”, які з 13 па 19 мая праходзіў у Свята-Троіцкім саборы, так як і ў мінулых гадах распачаўся і завяршыўся выступленнямі хораў з Рэспублікі Беларусь.

У час інаўгурацыі фестывалю выступіў мінулагодні пераможца — Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь. Апошнім спяваў хор Дзяржаўнага каледжа мастацтваў з Гомеля, які атрымаў узнагароду Гран-пры. Першае месца ў катэгорыі маладзёжных хораў заняла „Ліра” з Мінска, а трэцяе — хор Пружанскай школы мастацтваў „Світанак”. На фестывалі спявала больш за трыццаць прыхадскіх і свецкіх хораў з васьмі краін Еўропы, якіх выступленні высока ацаніла конкурсная камісія. Гайнавяне захапляліся не толькі дастойным мастацкім узроўнем прэзентаванай музыкі, але звярталі ўвагу на духовасць, без якой царкоўны спеў траціць вартасць малітвы.

— Нялёгка на душы, калі мы чуем аб двух фестывалях і Царква ўвесь час моліцца аб іх аб’яднанні, — заявіў епіскап Гайнаўскі Міран. Уладыка звярнуў таксама ўвагу на традыцыю прэзентавання царкоўнай музыкі ў Мікалаеўскай царкве і Свята-Троіцкім саборы, якой ужо больш за дваццаць пяць гадоў. Пры нагодзе гала-канцэрта мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава і першаіерарх Грэчаскай праваслаўнай царквы архіепіскап Хрыстадул падпісалі дэкларацыю накіраваную да ўлад Еўрасаюза з заклікам не забываць у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF