Ніва № 22 (2664), 3 чэрвеня 2007 г.

Культура ў Крынках

Гутарка з дырэктарам Гміннага асяродка культуры ў Крынках Альжбетай Станіславай ЧАРЭМХАЙ.

Якія формы дзейнасці вядзе Ваш асяродак?

— У нас працуе спартыўная святліца; маем тут більярд, настольны футбол, пінг-понг, шахматы, шашкі. Святліца працуе ад аўторка да суботы з 12-й да 19-й гадзіны. Тут таксама працуе інтэрнэт-кафэ ды Гмінны цэнтр інфармацыі па працаўладкаванню. Шмат нашых жыхароў шукала працы ў Польшчы і за граніцай і дзякуючы нашаму цэнтру ўжо працуюць у Літве, Германіі, Італіі, Вялікабрытаніі... Сярод іх м.інш. настаўнікі, бо ў нашай гміне падае лік дзяцей, згортваюцца школьныя штаты... Ёсць сем’і, якія выехалі на пастаяннае жыхарства ў замежжа.

У нашым асяродку дзейнічае хор пенсіянераў „Pogodna Jesień”, які вядзе Дарыюш Жултко; у хоры — па чацвяргах — займаецца каля дваццаці пяці асоб. Наш хор супрацоўнічае з гродзенскім хорам „Głos znad Niemna”; хоры штогод абменьваюцца візітамі.

Дзейнічае таксама танцавальны кружок. Сучасны танец па аўторках вывучае каля пятнаццаці тынейджэрак пад валанцёрскім кіраўніцтвам маладой крынчанкі Юстыны Альховік.

Наш асяродак наладзіў супрацоўніцтва са школай н р 18 у Гродне; гэта школа з музычным ухілам. З гэтай школы раз у месяц-два прыязджаюць у Крынкі настаўніцы Лілія Жылінская, спецыялістка па клавішных інструментах ды Інеса Кур’янава — па класічнай гітары. Рыхтуюць яны нашых дзяцей да Дзён Крынак, да Вечара калядак з батлейкай і, бывае, да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF