Ніва № 22 (2664), 3 чэрвеня 2007 г.

Ваўняны капітал

Ева СЦЕПАНЮК

У час вобыску ў доме В. Л. — асобеня, які падаецца за празорца і прарока, міліцыя рэквізавала багатыя залежы воўны. Авечая сыравіна займала дзве стораны ў стадоле і вышкі ў хляве...

Гэта фрагмент пратакола, які саставіў аспірант чыжоўскай комэнды міліцыі обыватэльскай пасля няслаўнага арышту славутага празорца, западозранага ў сексуальным выкарыстанні малалетніх кліентак. У справаздачы найбольш зацікавіла мяне... воўна. Архіўнай запісцы больш за 50 гадоў. Адносіцца яна да прыпушчанскай мясціны перыяду пасляваенных гадоў, часу гаспадарчага раздурэння і басаты, калі авечая воўна служыла сыравінай для ручнога вырабу адзення, абутку, пасцелі, сувеніраў. Але не толькі — у перыяд крызісу воўна фактычна выконвала ролю грошай. За яе куплялі прадукты або плацілі за паслугі. Не цяжка здагадацца, што ваўняны капітал арыштаванага — гэта ў асноўным „грошы” ўдзячных кліентаў за ягоныя паранармальныя паслугі. Празорца — нетутэйшы індывід, з рыжай барадой даўжынёй па пуп — з’явіўся ў Н. пад канец вайны. Нібыта з Сібіры, і прытым даказваў, што ён нашчадак бежанцаў, якія з’ехалі ў Расію трыццаць гадоў раней недзе ад Бельска. Як не дзіў — хутка прыдбаў ён сабе добрую марку, паколькі спецыялізаваўся ў „знаходжанні” загінуўшых на фронце або вывезеных на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Яго кліентамі былі не адно жыхары навакольных вёсак. Тыдзень да арышту празорцу наведала жанчына з Браньска. „Шарлатан, — чытаем у міліцыйным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF