Ніва № 22 (2664), 3 чэрвеня 2007 г.

Малітва

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Molitva, kao žar na mojim usnama je, — спявала на нядаўна завершаным 52-м фестывалі Еўрабачання сербская дзяўчына Марыя Шарыфавіч і атрымала за гэта найбольшае прызнанне еўрапейскай публікі. Яе песня „Малітва” найбольш спадабалася слухачам Фінляндыі, Швейцарыі, Аўстрыі, Венгрыі і ўсіх — без выключэння! — зямель былой Югаславіі. Можна здзіўляцца поспеху сербскай песні з малітоўным загалоўкам у іншаверных славенцаў, харватаў ці баснійцаў пасля крывавых 1990-х гадоў з немалым рэлігійным падтэкстам. У пераможнай песні яго не было, бо сама трыумфатарка заявіла пасля спабору: „Sama pesma nema religiozno znaèenje. Ona se samo zove «Molitva», ali osim (апрача) naslova (загалоўка) nema tu nièeg religioznog. Ljubav je glavna tema i mislim da je to univerzalna poruka (зварот)”.

Варта заўважыць, што перамагла песня, у якой не было ніводнага англійскага слова. На сваіх родных мовах спявалі ўсе прадстаўнікі паўднёвай Славяншчыны — ад чэхаў па македонцаў і балгараў. Затое ж нашы „найяснейшыя” патрыёты і ўсе найшчырэйшыя „славянафілы” ўхапіліся за глабальную мову. Значыць мы, беларусы, не такія ўжо і вырадкі сярод суседніх славянскіх гігантаў...

Не пра мову, аднак, хачу тут згадваць, але пра першаслоўную малітву. Калісь нашы продкі, нашы ранейшыя пакаленні — можа не ўсе — прысвячалі малітве вялікую ўвагу. Была, як згадваюць старажылы, малітва перад сном і пасля сну, перад ядой і пасля яды... Сёння, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF