Ніва № 22 (2664), 3 чэрвеня 2007 г.

Няблага, хоць да парога

Раіна СТЭФАНЧУК

Хоць Беларускі выбарчы камітэт на паўтораных самаўрадавых выбарах у Падляшскі сеймік не перакрочыў патрабаванага пяціпрацэнтнага парога, і так можна гаварыць аб яго поспеху. Асабліва звярнуўшы ўвагу на адносна нізкую яўку, якая сягнула ледзь 22,35 працэнта. На БВК прагаласавала 4 510 выбаршчыкаў.

Прыгадаем, што выбары ў Сеймік мусілі быць праведзены нанова, паколькі выбраныя леташняй восенню радныя не былі ў змозе вылучыць з сябе ваяводскай управы. Кааліцыя на чале з ПіС мела такі самы лік галасоў што і здамінаваная Грамадзянскай платформай (ГП) апазіцыя. Ні адзін з бакоў некалькі месяцаў не хацеў ісці на ўступкі ад сваіх персанальных патрабаванняў, а справа была таксама ў тым, каторая з груповак будзе мець большы ўплыў на падзел еўрасаюзных грошай. У сувязі з безвыходным становішчам Сеймік быў распушчаны, а Сеймікам стаў кіраваць назначаны прэм’ер-міністрам камісар. Паўторныя выбары, аднак, не змянілі ўкладу сіл. З ліку шаснаццаці выбарчых камітэтаў, часта зблакіраваных, зноў у Сеймік увайшлі: Права і справядлівасць, Грамадзянская платформа, Лявіца і дэмакраты, Самаабарона ды ПСЛ. ГП, ЛіД ды ПСЛ зноў увялі такі самы лік радных; было адзінаццаць, цяпер дванаццаць. Затое кааліцыянт гэтага клуба ў папярэднім Сейміку — Самаабарона — страціла аднаго, у выніку чаго ўклад сіл у кааліцыі ў актуальным яе кшталце застаецца быць такім самым. Так вось, калі прыняць дагэтуль пануючы падзел палітычных сіл, зноў маем 15 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF