Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

Польская літаратура перакладаецца ў Беларусі

(сч)

Польскія паэты — беларускім дзецям

У Мінску з’явілася арыгінальная кніга, як па змесце, так і па мастацкім афармленні беларускай мастачкі Алены Карповіч. Кніжка называецца „Качка-дзівачка”. У анатацыі да яе напісана, што ў кнізе беларускія дзеці, іх мамы, таты, бабулі і дзядулі знойдуць вершы, забаўлянкі-прыбабунькі, якія даўно палюбіліся польскай дзятве.

Сапраўды гэта так. Бо кнігу склалі вершы польскіх паэтаў XIX — пачатку XXI стагоддзяў у перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага, Уладзіміра Сіўчыкава, Рыгора Барадуліна, Анатоля Вялюгіна, Сяргея Дзяргая, Пятруся Макаля, Уладзіміра Мархеля, Алега Мінкіна.

Кніга „Качка-дзівачка” двухмоўная: вершы ў ёй пададзены па-польску і ў перакладзе на беларускую мову. Яна распачынаецца творамі Уладзіслава Сыракомлі і Марыі Канапніцкай. Вось як, напрыклад, гучыць па-беларуску і па-польску верш Марыі Канапніцкай „Па-та-тай, па-та-тай...”:

Арыгінал:

Patataj, patataj,

Pojedziemy w cudny kraj!

Tam, gdzie Wisła modra płynie,

Szumią zboża na równinie,

Pojedziemy, patataj...

У перакладзе Лявона Баршчэўскага:

Па-та-тай, па-та-тай,

Едзьма ў поўны цудаў край!

Там, за Віслай-ракою

Поле шэпча збажыною.

Едзьма, едзьма, па-та-тай...

Як завецца гэты край?

Шырока (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF