Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

Янка Купала і беларуская эміграцыя

Сяргей ЧЫГРЫН

(працяг з 19-га н-ра)

13 снежня 1942 года ў Чыкага (ЗША) адбыўся першы вечар памяці Янкі Купалы, на які сабраліся беларусы з многіх штатаў. А паніхіду па песняру адслужылі яшчэ раней — 11 кастрычніка 1942 года.

Каб увекавечыць памяць генія беларускага народа, класіка нашай літаратуры, педагагічная рада першай беларускай гімназіі ў Баварыі прысвоіла гімназіі імя Янкі Купалы і стварыла пры ёй фонд імя Купалы. Пра гэтую падзею Іна Рытар-Каханоўская згадвала так: „У той дзень адбылася акадэмія. На сцэне вісеў вялікі партрэт Я. Купалы, намаляваны спэцыяльна для ўрачыстасьці мастаком Д. Чайкоўскім. З гэтага партрэту заказалі клішэ, зь якога скаўцкае выдавецтва зрабіла дзьве сэрыі адбіткаў: адну — для праграмак акадэміі, другую — для паштовак. Выкладчык беларускай мовы й літаратуры А. Каханоўскі прачытаў рэфэрат пра жыцьцёвы й творчы шлях Я. Купалы. Пасьля рэфэрату быў канцэрт. Кампазытар Мікола Куліковіч для гэтага канцэрту напісаў музыку да вершаў Я. Купалы „Я ад вас далёка”. Песьню дуэтам выконвалі вядомыя салісткі Менскага Опэрнага Тэатру — Натальля Куліковіч (Чэмярысава) і Барбара Вержбаловіч. Акампаньяваў ім на піяніна сам кампазытар. Песьня гэтая мела надзвычайны посьпех. Перажываньні паэты, разлучанага з родным краем, спляліся з пачуцьцямі слухачоў, адгукнуліся болем у іхных сэрцах”. (Ян Максімюк, Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945-1950, Нью Ёрк 1994, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF