Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

На шляху Скарыны і Купалы

Аляксей КАЎКА

Інстытут сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага Расійскай акадэміі навук у Маскве выдаў у 2006 годзе цікавую кніжку Аляксея Каўкі пад загалоўкам „От Скорины до Купалы. Белорусская литература в контексте национально-культурного возрождения”.

У гэтай кнізе адзін раздзел прысвечаны дзейнасці Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” ў Польшчы, з якім хочам пазнаёміць нашых чытачоў.

* * *

Тэма замежжа заахвочвае ўспамянуць аб беларускай літаратуры ў Польшчы — малавядомай расійскаму чытачу. Абодва рэчышчы літаратурнага патоку — эміграцыйнае і дыяспарнае — адлюстраваны ў „Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (у чатырох тамах, том 4, кн. 2, Мінск 2003 — раздзелы Уладзіміра Гніламёдава і Лідзіі Савік).

Там, на польскай Беласточчыне, ад вякоў у беларуска-этнічным анклаве, які пасля Другой сусветнай вайны апынуўся ў межах суседняй дзяржавы, існуюць свая культурна-гістарычная глеба, свая грамадская сістэма, свае цывілізацыйныя імкненні. Свой, зразумела, прыродны краявід, авеяны патаемнымі, амаль сакральнымі шумамі Белавежскай пушчы, якая размяжоўвае і збліжае абодва славянскія народы — беларусаў і палякаў. Лірычныя флюіды гэтай запаведнай прасторы пабуджаюць думкі і пачуцці амаль кожнага мастака слова.

Легендам і прытчам Беластоцкага краю прысвечаны кнігі эсэістыкі Міколы Гайдука „Аб чым шуміць Белавежская пушча” і „Легенды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF