Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

Бульба прапала!

Ева СЦЕПАНЮК

Народная прыказка, быццам ад крадзенага не патаўсцееш, зусім не прыстае да Чабутковых. Наадварот, у cямeйцы ўсе маюць падвойныя падбародкі. Адзінае выключэнне — гаспадынька, якую з за выгляду, а яшчэ больш з за характару празываюць у Н. блядзь худая. Жыццёвая мудрасць гэтай мізэрнай кабеціны зводзіцца да адной фразы:

— Трэба ўмець камбінаваць.

На практыцы гэта значыць адно — красці. Праўда, адкрытасць і бессаромнасць, з якой Чабуткі крадуць усё што пападзе ім пад руку, даўно абрыдла і пераелася. І нават злосці ўжо на іх не хапае. Калі зараз прападзе тое-сёе ў Н., людзі абураюцца на... саміх сябе. Што не ўпільнавалі!

— І нашпарыць такіх дурняў не аплачваецца, — махае рукой Уладзік Максімкаў, апошняя ахвяра — бо не датрэ. Бі — забі, а ён і так сваё зробіць, пойдзе красці.

* * *

Яшчэ да нядаўна мой субяседнік хіхікаў з пенсіянерак, у якіх Чабуткі свіснулі курку або падрыхтаваныя на мароз дровы. А зараз абакралі і яго — такога разумнага! І можна пахваліць іх за прафесіяналізм, бо вясковага хітруна абабралі проста ў белых рукавічках. Канкрэтна — ягонымі рукамі.

— Цяпер мая жыць не дае, — наракае Максімкаў на жонку, — ёлупам абзывае.

Згодна з лакальнай псіхалогіяй, уся віна і злосць, пасля інцыдэнту, была накіравана не на злачынцу, а на бедную ахвяру. Значыць, на няшчаснага Уладзіка. Што не паспеў зрабіць сваёй справы перад Чабуткамі. А хто ведае — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF