Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

Футбольны мячык

Віктар САЗОНАЎ

Кажуць, што вялікі Мішэль Настрадамус з такой дакладнасцю прадказаў дату развалу Савецкага Саюза, з якой можна прадказаць вынік матча па футболе паміж зборнай Вялікабрытаніі і камандай сярэдняй школы вёскі Малыя Балванішкі, якая выйдзе на поле пад кіраўніцтвам маладога настаўніка фізкультуры Анатоля Каспяровіча, які за два гады сваёй трэнерскай працы так і не змог выбіць у адміністрацыі навучальнай установы грошы хоць на адзін футбольны мячык. З тае бяды вырашыў ён купіць тую каўчукавую забаву за свае фінансавыя зберажэнні. Толькі грошай на штосьці больш-менш талковае не хапала. І тады малады энтузіяст на ніве фізічнай культуры, які жыў навязлівай марай выхаваць хоць аднаго алімпійскага чэмпіёна, вырашыў падзарабіць крыху па за межамі школы. Яго знаёмы бізнесовец вельмі хутка растлумачыў, што новыя межы старая ўлада збудавала, але пакінула там для сябе заканадаўчыя і рэальныя дзіры, каб можна было хутка і без асаблівай напругі разбагацець. Гэтым могуць пакарыстацца і іншыя. Ды вось толькі ні той бізнесовец, ні вялікі прадбачнік Настрадамус, якога Анатоль чытаў з захапленнем, так і не растлумачылі беднаму настаўніку галоўных правілаў новага жыцця. І пра тое, што ён, адразу пасля таго, як грошы падзяруць яго першую кішэнь, не толькі не вернецца працаваць у школу, але і забудзецца што тая ёсць. І не давялі да яго новых правілаў існавання багатых людзей таго часу. Ні таго, што трэба плаціць бандытам, ні што мусіш даваць хабар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF