Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

Духовыя разлады

Ілона КАРПЮК

Нашы ўяўленні правяраюцца жыццём. Бывае так, што не спадзяемся, а часта нават і не хацелася б нам ведаць больш за тое, што здаецца нам верагодным, сапраўдным і натуральным.

Шмат гадоў, можа пад дваццаць, наглядаю што і як адбываецца ў час Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі, большасць жыцця ў Гайнаўцы, а цяпер, пасля ўзнікнення там другога фестывалю, сачу таксама за ходам фестывалю, перанесенага ў Беласток дзякуючы рашучасці ягонага дырэктара і стваральніка ў адной асобе — Міколы Бушко. Не цікавяць мяне занадта прычыны раздзелу фестываляў, ход канфлікту, аднак трэба ясна сказаць, што ў выніку найбольш пацярпелі музыка ды слухачы. Многа патраціла і сама Гайнаўка, дзе праходзіў прэстыжны фестываль нулявога класа. Цяпер зноў, здаецца, схіляецца яна да ролі месца, дзе праезджыя спыняюцца на пакупкі ў адным з супермаркетаў.

Фестывальныя хоры ў Беластоку часта пытаюцца пра канцэрты ў цэрквах, частка прыезджых дзівіцца, што конкурс увогуле праводзіцца ў філармоніі. Апекунам хораў часта нават не хочацца тлумачыць чаму сітуацыя ў нас такая, а не іншая, няраз проста становіцца ім сорамна. Мне тым болей цяжка, бо ведаю адчуванні, калі чакаецца сігналу дырыжора, стоячы перад царкоўным алтаром. Шмат гадоў я ўжо не спяваю ў хорах, затое час ад часу дапамагаю ім арганізацыйна. Перш за ўсё гэта шанс пазнаць людзей і ўсходнюю перспектыву, бо найчасцей займаюся рускамоўнымі групамі. У гэтым годзе я мела магчымасць пазнаёміцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF