Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

Лёс чалавека, Гарадок

Міра ЛУКША

Не першы раз завітаў на Гарадоччыну рэжысёр Уладзімір Бокун са сваёй камандай з мінскага тэлеканала «Лад». Прывозіў ён ужо дакументальны фільм пра гурт «Прымакі», дзе было не толькі пра музычную дружыну Астапчукоў і іх сяброў. Прамільгнулі тады краявіды Гарадоччыны, постаць айца Мікалая, сонечны каляровы свет старэнькай Надзі Дудзік сярод разбуялых ліпеньскіх кветак яе агарода, працавіты дзень Уладзіміра Лукошыка, гучны дзень нараджэння старажытнага Гарадка... На тадышні паказ у страшэнную галалёдзіцу тады сабралася поўная глядзельная зала гарадоцкага Дома культуры імя Кастуся Каліноўскага.

У гэты раз Уладзімір Бокун прывёз тры фільмы і... доўгачаканы дождж, ды гэта па спецыяльным заказе спадарыні Міркі Антановіч, у якой доме заўжды спыняецца здымачная каманда рэжысёра, і дзе начуюць таксама такія гурты як «Н.Р.М.» ці «Нейра Дзюбель». І ў дзень Юрыяў, Аляксандраў ды Анатоляў (што было адзначана асабліва ўрачыста), пад дробны дождж ды моцны вецер сышоўся тлум. У большасці з Гарадка, бо з Меляшкоў, пра якія таксама быў фільм, змог дабрацца толькі адзін з герояў кінакарціны Аляксей Карповіч. Прывёз яго сын Янка, вядомы дзеяч культуры, папулярна званы «Калакольчыкам» ад свае ўлюбёнай песні. А для галоўнага героя і госця, айца Мікалая Астапчука сустрэча была нагодай таксама для пару прамоў на роднай мове да свае маладой (ён жа апякун праваслаўнага моладзевага брацтва) і старэйшай паствы, вельмі патрыятычных і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF