Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

Аб чым гавораць у ГСе

Міхал МІНЦЭВІЧ

У 1950-х гадах па ўсёй краіне ўзніклі Гмінныя кааператывы — ГСы (Gminne Spółdzielnie „Samopomoc Chłopska”), якіх асноўнай задачай стала арганізацыя гандлёва-паслуговай сеткі ў вёсках і мястэчках. Аднак не надта якасныя былі тыя кааператывы, калі пасля 1989 года большасць з іх распалася, а тыя, што пратрывалі, відаць, не вытрымоўваюць канкурэнцыі з прыватным гандлем і маюць клопат з еўрасаюзнымі патрабаваннямі. ГСы былі інкубатарам правінцыйных элітаў, сябры якіх ласкавай рукой дзялілі супольнае дабро. Геэсаўская вярхушка, не пазбаўленая сялянскіх звычак, нярэдка трактавала свае пасады як прыватныя гаспадаркі, злоўжываючы службовай пазіцыяй.

Як працаваў арлянскі ГС калісь і цяпер ведаюць тыя, што былі ягонымі кліентамі. ГС у Орлі трывае, але дзесяць гадоў таму людзі сцвярджалі: „Магло б быць лепш у нашым ГСе, калі б тры гады раней памянялі старшыню. Тады прыватны гандаль не быў яшчэ канкурэнтаздольны і можна было павесці фірму ў іншым напрамку і затрымаць пры сабе кліентаў”.

Калі ж некалькі гадоў таму старшыня падаўся сам на ранейшую пенсію, перад ГСам з’явіўся прывід ліквідацыі. Толькі дзякуючы Назіральнай радзе і наступнаму старшыні ГС стаў дзейнічаць больш напорыста. Але да часу.

У красавіку г.г. па Орлі пайшла сумная вестка, што ГС прадае пякарню запар з адміністрацыйным будынкам. У газетах з’явіліся нават аб’явы, але пакуль няма ахвотных брацца за пякарскую справу. Затое знайшоўся варшавяк, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF