Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

Каб бацькаўшчына аставалася сямейнікам

Аляксей МАРОЗ

Арэшкаўскі хутар Красніца, які афіцыйна называюць Сасноўкай, абапіраецца аб прыватны лес, што далей пераходзіць у Белавежскую пушчу. У невялікіх драўляных дамах жывуць старэйшыя людзі, якіх дзеці найчасцей выехалі на пастаяннае жыхарства ў гарады. Сённяшнім пенсіянерам надаядала змагацца з лясной звярынай, якая пастаянна нішчыла пасевы і можа таму яны не надта намагаліся затрымаць на гаспадарках сваіх дзяцей. Аднак за больш чым паўвека людзі зжыліся з лесам і цяпер не хацелі б памяняць свайго хутара нават на багатае сяло. Драўлянымі хаткамі ў Красніцы зацікавіліся таксама турысты, што ездзяць па прыпушчанскіх сёлах, шукаючы таннага жылля, у якім маглі б адпачываць у час летніх водпускаў. Прыезджы купіў на гэтым хутары драўляную хатку і шыкарна адрамантаваў яе, а на плошчы побач, мабыць, будзе ўзведзена новая дача. Ад дзяцей сённяшніх пенсіянераў і іншых іх сямейнікаў, што атрымаюць у спадчыну дамы і поле, будзе залежаць будучыня невялікага хутара. Калі яны не рашацца хутка прадаць бацькаўшчыну, скарыстаюць на гэтым фінансава, бо прыватная ўласнасць апошнім часам даражэе. Выхадцы з Красніцы будуць мець таксама ўплыў на клімат, які створыцца ў пасёлку, калі будуць прыязджаць сюды на летні адпачынак ці пераселяцца на пастаяннае жыхарства ў пенсіённым узросце.

Хутар Красніца ўзнік у пасляваенныя гады, калі пасля вялікага пажару ў Арэшкаве частка яго сем’яў пасялілася блізка сваіх надзелаў зямлі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF