Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

Усяму віной... камуна

Васіль САКОЎСКІ

Многа клопатаў і бед паходзіць у нас ад нядобрасумленнасці і фальшывасці нашых палітыкаў і чыноўнікаў. Чаму, напрыклад, так многа злосці і нянавісці ў іх да пакойніцы Народнай Польшчы і яе былых (цяпер ужо старэнькіх, слабенькіх) функцыянераў? — часта думаю я. І даходжу да вельмі сумных вывадаў.

Бо менавіта такім спосабам найхутчэй і без большых намаганняў і розуму можна ў нас заіснаваць у палітыцы, стаць відочным, знаным — гэта па-першае. Палітыкі ж з большым стажам ненавідзяць так званай камуны, бо, часцей за ўсё, яны самі ці блізкія іх грашылі ёю — былі ў свой час палітычнымі актывістамі і партыйнымі дзеячамі. Палітычнай жа кар’еры не ўдалося ім тады зрабіць, значыць, асталося толькі зненавідзець камуну — гэта па-другое. Яшчэ іншыя, па той ці іншай прычыне, сталі тады агентамі палітычнай паліцыі. І таксама замнога на гэтым не зарабілі, а пракамуністычнае кляймо робіць клопатаў ім нямала. Былі ж імі, аказваецца, і палітыкі, і журналісты, і пісьменнікі, і артысты, і духавенства, і нават арыстакраты. Як жа ж ім любіць цяпер камуну і камуністаў? — гэта па-трэцяе. Ну і звычайная людская зайздрасць: чаму ім удалося тады зрабіць кар’еру, а мне, напрыклад, не — гэта па-чацвёртае.

Было нямала і іншых прэтэнзій да былой народнай улады. Нават нярэдка тых, якія былі моцна абласканыя ёю ў свой час. І таксама правільна, гэтай жа ўлады ўжо даўно няма і, значыць, не зможа яна сама абараніцца. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF