Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

Канферэнцыя кангрэсменаў

Віктар САЗОНАЎ

У нядзелю, шостага траўня, у старадаўнім Гродне адбылася абласная канферэнцыя дэлегатаў Кангрэса аб’яднаных дэмакратычных сіл. Зусім нядаўна, у Вільні, партыйныя кіраўнікі рэспубліканскага роўню і прадстаўнікі рэгіёнаў пагадзіліся між сабой, што будзе карысным правесці такія сустрэчы па ўсіх абласцях Беларусі. І на гэтых спатканнях, шляхам тайнага галасавання, дэлегаты мусяць вызначыцца з тымі кардынальнымі і важнымі пытаннямі, якія трэба на Кангрэсе разгледзець.

Галоўная праблема, вакол якой разгараюцца жарсці і спрэчкі, гэта, як заўсёды, праблема лідэрства. Паўтараць пытанне, якое было ўнесена на гэтую тэму ў бюлетэнь для тайнага галасавання, няма сэнсу. Яно складзена так, што нават некаторыя палітычна дасведчаныя кіраўнікі раённых структур не змаглі без дадатковага тлумачэння зразумець яго сэнс. Можа таму, каб кангрэсмены канчаткова не заблыталіся ў сваёй місіі, сябрам некаторых партый раздалі ўзоры. Там чорным па белым было размалявана як правільна і насупраць якога радка трэба паставіць галачку. І як не дзіўна, многія партыйцы не палічылі гэта ні асабістай абразай, ні тым, што іхныя лідэры лічаць сваіх калег па партыі дэбіламі, і старанна выканалі загад кіраўніцтва, грызмольнуўшы асадкай там, дзе сказалі.

Ну а калі гаварыць чалавечай мовай, то галоўнае пытанне гучыць так: Патрэбны ці не зараз беларускай аб’яднанай апазіцыі адзіны кіраўнік? Калі патрэбны, то яго трэба абраць. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF