Ніва № 20 (2662), 20 мая 2007 г.

Малітвенны фестываль

Ганна КАНДРАЦЮК

Малітвеннасць, канцэнтраванасць, вытанчанасць... Музычны дыялог стыляў і стагоддзяў. Нацыянальная разнаколернасць і сусветная класіка. Адораная прыгажосць, прафесіяналізм і аматарскасць у прамым значэнні. Гэта першыя словы, якімі можна ахарактарызаваць ХХVI Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі — Гайнаўка 2007. На працягу тыдня (6-13 мая) у Беластоцкай філармоніі запрэзентавалася 25 хораў са Славакіі, Балгарыі, Сербіі, Малдавіі, Украіны, Казахстана, Расіі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Польшчы...

Найбольш хораў прыехала з Украіны. З суседняга Луцка і Тарнопаля, са сталічнага Кіева (тры хоры), Вінніцы, Крывога Рога. Украіна — гэта музычна-рэлігійны феномен, прытым з нацыянальным абліччам — большая частка рэпертуару была на іх роднай мове. Харысты выконвалі не адно ўкраінскіх кампазітараў (Лэсі Дзічко, Ірыны Шаўчэнкі, Віктара Тымажынскага, Кірылы Стэцэнкі ды ананімныя творы) — на мову Тараса Шаўчэнкі яны пераклалі творы рускіх класікаў (Дзмітрыя Бартнянскага і Пятра Чайкоўскага). Цікава, што за іх прыкладам ідуць польскія выканаўцы, напрыклад, „Аксіён” з Легніцы.

Падобны падыход запрэзентавалі харысты з Малдавіі. Іх рэпертуар на румынскай мове быў свайго роду рэлігійным падарожжам ад сярэдневякоўя па сучаснасць Малдовы і Румыніі. Жаночы хор Акадэміі тэатра і прыгожых мастацтваў „Рэнесанс” з Кішынёва, лаўрэат першага месца, выступіў у этнічных касцюмах (падобных на нашы палескія). На сваёй мове праслаўлялі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF