Ніва № 18 (2660), 6 мая 2007 г.

Чарадзейныя кропелькі

Віктар САЗОНАЎ

Той, хто зазначыў, што лыжка дзёгцю псуе бочку мёду, быў вельмі ўважлівым і кемлівым чалавекам. Толькі дарэмна спыніўся ён на сваіх назіраннях, а то абдарыў бы чалавецтва яшчэ некалькімі трапнымі выразамі, якія ў некалькіх звычайных словах раскрываюць сэнс з’явы і надаюць ёй візуальна вобразную афарбоўку. Бо бывае і наадварот, калі некалькі кропляў нейкай рэчы толькі дадаюць смаку і непаўторнасці вялікаму аб’ёму чагось там, а то і зусім мяняюць структуру рэчаў у тым кірунку, які патрэбны спажыўцу.

Да такой высновы я прыйшоў пасля трэцяй пляшкі пяцідзесяцітрохградуснай вадкасці з непаўторным водарам мастоўскіх лясоў, дзе яна і была зроблена аб’яднаннем геніяльнасці чалавечага розуму, кемлівасці ды руплівасці яе стваральніка і бяздарнасцю дзеянняў праваахоўных органаў, якія атрымоўваюць заробак якраз і за тое, каб такі вадкі цуд не з’яўляўся на белы свет у самаробным варыянце. А майстэрня гродзенскага мастака Валодзі Касілы, дзе мы сабраліся, каб чарговы раз адзначыць усенароднае любімае свята, прысвечанае двухсотгоддзю гранёнай шклянкі, якраз і была пацвярджэннем велічы чалавечай думкі, якая ў бясконцасці сваёй фантазіі, шляхам эксперыментаў, пробаў і памылак надае гэтаму непаўторнаму напою своеасаблівы смак і дазваляе двухногім істотам, што самі сябе залічылі ў вянец тварэння прыроды, зноў перайсці на поўзанне на чатырох канечнасцях і ў гаворцы наблізіцца да гукаў, якімі карыстаюцца браты нашы меншыя.

— А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF