Ніва № 18 (2660), 6 мая 2007 г.

Мёртвая ціш у Беларусі

Раіна СТЭФАНЧУК

Ажыццяўленне ідэі дэмакратызацыі і захоўвання правоў чалавека ў Беларусі” — пад такім лозунгам вялася дыскусія на юрыдычным факультэце Беластоцкага універсітэта. — У Беларусі не спрацоўвае ні адзін з інструментаў патрэбных для будовы дэмакратыі, — былі згодныя ўдзельнікі універсітэцкай канферэнцыі. Асцерагалі яны, што ў палітыцы ў дачыненні да Беларусі шмат небяспек можа стварыць рэстрыкцыйная рэалізацыя Польшчай Шэнгенскага дагавора.

З ідэяй такой навуковай дэбаты выступілі студэнты. Канчаткова рэалізавалі яе Асяродак замежнай палітыкі, Інстытут еўрапейскага права і Навуковае кола еўрапейскага права Беластоцкага універсітэта. З увагай прыслухоўваўся ім таксама консул РБ у Беластоку Вадзім Палякоў. На думку доктара Яцка Ціхоцкага, дырэктара Асяродка ўсходніх даследаванняў, адной з асноўных умоў развіцця дэмакратыі ў Беларусі з’яўляецца развіццё самога грамадства:

— Заўжды накінутае зверху будаванне дэмакратыі кончылася фасадна, не ўплывала ў сапраўднасці на змену палітычнай сістэмы.

Перасцярог ён перад увядзеннем уязных абмежаванняў у Польшчу пасля ўступлення ў сілу ў наступным годзе ў нашай краіне Шэнгенскага дагавора (які забяспечвае ад міграцыі з з-па-за ўрасаюзных краін):

— Павінна быць лягчэй з атрыманнем візы камусьці, за кім няма злачынных дзеянняў.

Падкрэсліў ён таксама:

— Дэмакратыю могуць будаваць людзі свабодныя і незалежныя таксама фінансава. У Беларусі ж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF