Ніва № 18 (2660), 6 мая 2007 г.

Каму культура?

Ілона КАРПЮК

Ад прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прайшло ўжо больш за год. Нібыта ў гадавіну Акту 25 сакавіка ў Варшаве чарговы раз адбыўся вялікі канцэрт, трэба дадаць — вельмі супярэчлівы, калі глянуць на фармат ды ацэнку ўдзельнікаў. Каму падрыхтаваная была гэтая ініцыятыва і хто ўвогуле з’яўляецца атрымальнікам акцый па папулярызацыі беларускай культуры? А і не менш цікава хто ў сапраўднасці і чаму паяўляецца на такіх мерапрыемствах?

Аднак варта вярнуцца да падзей некалькігадовай даўнасці. Яшчэ ў дзевяностых гадах беларускай культурай у Польшчы займалася амаль выключна беларуская меншасць. Адначасова адраджаючаяся беларускасць у самой Беларусі хутка папала ў рукі Лукашэнкі, які ўвёў свае парадкі. Пару добрых гадоў адзіным адкрытым на шырэйшую, можна нават сказаць прагрэсіўную, публіку месцам было ўрочышча Барык, дзе адбываўся фестываль „Басовішча”. Пасля на польскай тэрыторыі з’явіліся „Бардаўская восень”, „Беларускі андэграўнд” (тады яшчэ „Варшаўскія сустрэчы са спяванай паэзіяй”), „Дні беларускай культуры” на Варшаўскім універсітэце. Усе ініцыятывы сваімі каранямі сягаюць васьмідзесятых гадоў. Паралельна людзі надалей гулялі на фальклорных фэстах. У пэўны момант колькасць беларусаў у Польшчы стала буйнець, дзякуючы эміграцыі з Беларусі. Частцы беларусаў пэўна не дазвалялі там свабодна дзейнічаць, іншыя захацелі спрабаваць новых магчымасцей і таму пачалі паяўляцца ў Польшчы. Зразу пачалі ўзнікаць новыя акцыі, перад усім у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF