Ніва № 18 (2660), 6 мая 2007 г.

Назвы пушчанскіх мясцовасцей

Аляксей МАРОЗ

Пра першых пасяленцаў у Белавежскай пушчы і непасрэдным яе наваколлі, якія жылі з аховы лесу, а пасля таксама з сельскай гаспадаркі, расказаў гайнавянам навуковы супрацоўнік Кафедры беларускай філалогіі Беластоцкага універсітэта прафесар Міхал Кандрацюк у час дзвюх сустрэч (30 сакавіка і 20 красавіка) у Цэнтры прамоцыі рэгіёна „Чарлёнка”. Дакладчык, засыпаны падрабязнымі пытаннямі, многа расказваў пра паасобныя пушчанскія мясцовасці. Прафесар Міхал Кандрацюк карыстаўся асабістымі матэрыяламі, сабранымі для кніжкі „Названні мясцовасцей паўднёва-ўсходняй Беласточчыны” („Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny”, Wrocław 1974), у якой даецца скарочаная інфармацыя аб паасобных пушчанскіх вёсках. Госць, ураджэнец Дубін, які зараз жыве ў Варшаве, звяртаў таксама ўвагу на змененыя польскімі чыноўнікамі назвы пушчанскіх і прыпушчанскіх мясцовасцей, якія ў многіх выпадках увогуле не супадаюць з гістарычнымі назвамі і могуць уводзіць даследчыкаў мінулага ў зман.

Даследчык назваў мясцовасцей паўднёва-ўсходняй Беласточчыны адназначна сцвердзіў, што першым арганізаваным паселішчам, якое ўзнікла на тэрыторыі Камянецкай пушчы (пасля перайменаванай на Белавежскую — гэтая назва замацавалася ў ХVІІ стагоддзі), было Арэшкава.

— У пачатку ХVІІ стагоддзя паяўляецца запіс аб Арэшкавай Волі, а ў занатоўках з 1639 года — названне вёскі Арэшкава, у якой жыло 25 асочнікаў і 4 чыншоўнікі. Асочнікі, якіх можам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF