Ніва № 18 (2660), 6 мая 2007 г.

Жыровічы — частачкі неба на зямлі!

Ганна КАНДРАЦЮК

... калі абяскрыльвае

бедстваў цяжар

і скрусе гатовы скарыцца —

ідзі і вазьмі

сапраўды Божы Дар

Жыровіцкай цуда-Крыніцы...

(З багаслоўска-літаратурнага лістка „Жыровіцкая Абіцель”)

* * *

— А ці жадаеце схадзіць да cвятой крыніцы? — спытала мяне сястра Зінаіда.

— Вядома, жадаю.

Ужо раней я назірала за духоўнай смагай народа ды не магла адвесці вачэй ад паломнікаў, якія пакетамі набывалі святую ваду ў манастырскай краме (1,3 $ за паўтаралітровы буталь). Цудоўная вадзіца тут на першым месцы, ды мала хто з пакупнікоў абыходзіцца адной бутэлькай. Размах, з якім ёю абяспечваюцца прыезджыя чуць не прамысловы. Асабліва шчыруюць уласнікі аўтамабіляў. Гляджу і не магу надзівіцца. Дзядзькі, на выгляд бізнесмены, курсіруюць сюды-туды з кампактнымі пакетамі да сваіх сярэбраных легкавушак. У галаве ўзнікае падазрэнне — ці не на гандаль выкупляюць яны гэты цудоўны напой?

Аказваецца, што наадварот. У такі спосаб багацейшыя вернікі хочуць падтрымаць сціплы бюджэт манастыра. Бо кожны з паломнікаў можа дарма зачэрпнуць любую колькасць святой вадзіцы. Дзеля гэтага хопіць падацца да крыначкі, якая знаходзіцца паўтара кіламетра ад манастыра...

* * *

У Жыровічах тры святыя крыніцы. Першая знаходзіцца пад алтаром Спаскага сабора. Уваход у падзямелле да калодзежа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF