Ніва № 18 (2660), 6 мая 2007 г.

Культура ў гміне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Гутарка з Аннай СТУЛЬГІС, дырэктарам Гміннага асяродка культуры ў Нараўцы.

Нядаўна ў Нараўцы была адкрыта нетыповая ў вясковым антуражы мастацкая галерэя імя Тамары Саланевіч. Ці ўжо можна меркаваць пра яе ролю?

— Галерэя не падлягае Гміннаму асяродку культуры, яе курыруе Управа гміны ў Нараўцы. Мы яе рыхтавалі. Да гэтай пары наведвалі яе асобныя адзінкі, бо яшчэ не атрымала яна шырокай вядомасці. Звесткі пра яе запушчаны ў Інтэрнэт і яе папулярнасць павінна расці. Галерэю можна наведваць з серады да нядзелі. Прэзентуюцца ў ёй карціны з некалькіх пленэраў, што адбываліся на тэрыторыі Нараўчанскай гміны: і ў Нараўцы, і ў Ляўкове, і над Семяноўскім вадасховішчам. Сёлета такі пленэр адбудзецца ў Зялёнай школе ў Семяноўцы.

Мне здавалася, што гэтыя пленэры меў штогадова прымаць будынак былой школы ў Старым Ляўкове...

— Не, ён пустуе і для яго гміна шукае пакупніка.

Якую дзейнасць падтрымлівае Ваш Асяродак?

— На тэрыторыі гміны дзейнічаюць два фальклорныя калектывы: „Нараўчанкі” і „Цаглінкі”. У гэтым годзе адзначаем юбілей „Нараўчанак”, меў ён адбыцца вясной, аднак па прычыне сямейных абумоўленасцей адной з харыстак мерапрыемства адтэрмінаванае на восень. Пры Гмінным асяродку культуры працуе таксама маладзёжны калектыў „Obraz Kontrolny”, які складаюць тры асобы з Гайнаўкі і адна з Альхоўкі. Выконвае ён мясцовую беларускую музыку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF