Ніва № 18 (2660), 6 мая 2007 г.

Як у скансэне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Па жвіроўцы, што між Зубкамі і Ялоўкай, машыны публічнай камунікацыі не курсіруюць і трэба ў тых баках вандраваць на чым пападзе. Пакуль што няма там яшчэ нейкіх тыповых прыманак, што прыцягвалі б масавага наведвальніка. Наступ прыроды, здаецца, прытармозіў крыху Еўрасаюз, але пакуль цяжка гадаць як складзецца лінія фронту паміж ёй і чалавекам. Бо зараз за Зубкамі, за чыгункай, папружынаванае ў мінулым годзе поле бярэ ў сваё ўладанне пырнік. Крыху далей някранутая пожня, яшчэ далей — узараная цаліна.

У маладым лесе, налева ад дарогі ў Свіслачаны, заўважаю нешта белае. Заглядаю, акружаючы азіміну. А там, у лясочку, ляжыць тройца бытавога культу геркаўскай эпохі — pralka, lodówka, telewizor. Гэтакі трыадзіны дэсант паказвае, што нехта новы расчысціў старую хату з нямоднай ужо бытавіны, пасля таго, як немінучы час забраў з яе аджытых уласнікаў. І той новы чалавек жа інтуітыўна ведае, што найлепшым утылізатарам усялякіх рукатворных выдумак астаецца спрадвечная прырода, якая прымае ўсе дары не патрабуючы ніякіх справак ці квітанцый. І найвыгадней закінуць непатрэбшчыну ў лес, каб занадта нікога не калола ў вочы.

Пад Мастаўлянамі чалавек абрабляе зямельку конікам. На палетку будзе крышку збожжа, мяшанкі аўса з ячменем — на корм і для коніка, і для свінча; свінінка спатрэбіцца гарадскім дзецям і ўнукам земляроба. За Мастаўлянамі таксама відаць некалькі коней, якія яшчэ цягаюць пастронкі заміж вазіць вярхом новых, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF