Ніва № 18 (2660), 6 мая 2007 г.

Успаміны, параўнанні

Васіль САКОЎСКІ

Мая маладосць, навука і амаль усё працоўнае жыццё прайшло ў часы так званай народнай улады. Потым жыў я ў Трэцяй, а цяпер жыву ў Чацвёртай Рэчы Паспалітай. Як гэта бывае са старэйшымі людзьмі, часта вяртаюся ў думках да сваёй і нашай нялёгкай мінуўшчыны, прабую аналізаваць яе, параўноўваць. І як не дзіўна, мая ацэнка гэтых нашых трох Польшчаў не зусім супадае з ацэнкай нашых навукоўцаў і, тым больш, сучасных палітыкаў. Паводле іх ацэнкі Народная Польшча гэта проста нейкае непаразуменне, татальнае фэ. І найлепей забыць пра яе і больш не ўспамінаць, каб не скампраметавацца. Успаміны пра яе, тым больш нейкія цікавыя, добрыя прыклады з таго часу, многімі сучаснымі палітыкамі і дзеячамі ўспрымаюцца як „pierdnięcie” ў знакамітай кампаніі.

А мяне, напрыклад, крыўдзіць такая ацэнка дзяржавы, якая праіснавала даволі доўга ў такі складаны час і ўсё ж такі дала ўсім нам магчымасці вучыцца, здабываць розныя прафесіі, адысці з перанаселеных вёсак і працаваць згодна з набытымі прафесіямі. А многім адначасна працаваць і вучыцца.

Было, канешне, многа і несправядлівасці, непатрэбнай шуміхі, паказухі і нават дурноты ў той час. Але скажыце дзе яе не бывае?! Значыць, за ўсе адмоўныя справы трэба яе крытыкаваць, а за добрыя часам і пахваліць.

Якую Польшчу атрымала народная ўлада? Разрушаную, пакалечаную, занядбаную, бедную, малапісьменную. Яшчэ ў горшым стане была Польшча „б”. Бо была і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF