Ніва № 18 (2660), 6 мая 2007 г.

Сэнс жыцця для беларусаў

Віктар САЗОНАЎ

Дваццаць чацвёртага красавіка 2007 года прэзідэнт Рэспублікі Беларусь звярнуўся з традыцыйным штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пасланне выйшла пад назвай „Независимая Беларусь — наш достойный и надежный дом”.

Зразумела, што кіраўнік дзяржавы, як і мінулыя разы, зачытаў сваё пасланне на рускай мове. Хіба што першы і пакуль што адзіны прэзідэнт Рэспублікі Беларусь лічыць, што беларускаму народу па-руску будзе больш зразумела. Прывыклі ўжо, за трыста год, чуць ад начальнікаў менавіта такую мову. Можа таму ў раздзеле пра развіццё нацыянальнай культуры і мастацтва гаварылася выключна пра адукацыю, стварэнне рэгіянальных універсітэтаў, пра дапамогу замежнікам падрыхтаваць з іх студэнтаў, што вучацца ў Беларусі, добрых спецыялістаў і ўзяць за гэта немалыя грошы, але ніяк не пра сваю мову.

Трэба адзначыць, што пасланне ў гэтым годзе было дастаткова стрыманым. Не было выказванняў тыпу „калі мы расслабімся, то нас знішчаць і вы ведаеце хто...”, або „там, вы ведаеце хто, толькі і мараць, каб мы памыліліся...”. Наадварот, замест „вы ведаеце хто...” было заяўлена, што мы паступова, але цвёрда і паслядоўна робім міжнародную палітыку Беларусі больш сіметрычнай. Хаця (а без гэтага не магло абысціся) было заяўлена і пра „захаванне прынцыпова важнага для нас расійскага накірунку”, хоць мова паслання і без гэтых слоў падкрэслівала такі накірунак. Можна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF