Ніва № 18 (2660), 6 мая 2007 г.

Малітва і мастацтва ў царкоўнай музыцы

З дырэктарам Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка” Мікалаем БУШКО размаўляе Аляксей МАРОЗ.

З 1982 года пачалі ладзіцца Дні царкоўнай музыкі, якія з часам пераўтварыліся ў міжнародны фестываль. У мінулым годзе адбылося ХХV юбілейнае мерапрыемства, у час якога выступілі, між іншым, лаўрэаты папярэдніх фестываляў. Як Вы з перспектывы часу ацэньваеце мастацкі ўзровень прэзентаванай царкоўнай музыкі?

— Царкоўная музыка гэта малітва і мастацтва. Добра, калі адно з другім ідзе ў пары і пры гэтым на высокім узроўні. Калі мы пачыналі ладзіць Дні царкоўнай музыкі, у Польшчы было пад 200 праваслаўных прыходаў. Аднак аказалася, што ў іх ліку няшмат хораў, якія маглі б выступіць на аглядзе, што ў іх найчасцей спяваюць старэйшыя людзі. Не было тады ніводнага дзіцячага ці маладзёжнага хору і амаль не было свецкіх хораў, якія выконвалі б царкоўную музыку. Спяванне ў царкоўным хоры не было тады прэстыжнай справай, а наадварот — небяспечнай, а некаторыя тадышнія палітычныя дзеячы ставіліся да нашага мерапрыемства варожа, успрымалі яго ў катэгорыі ідэалагічнай барацьбы супраць сацыялізму. На працягу 25 гадоў усё памянялася. Амаладзіліся існуючыя хоры, узнікла многа новых, у гэтым ліку і маладзёжных. У станоўчым сэнсе памяняўся падыход да царкоўнай музыкі многіх людзей і я думаю, што немалая заслуга ў гэтым Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка”, які я прыдумаў у васьмідзесятых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF