Ніва № 16 (2658), 22 красавіка 2007 г.

Ссыльная Алена Стасевіч (2)

Міра ЛУКША

У той галодны час у Казахстане мая матуля зусім аслабла, не давала рады падняцца з пасцелі. І так уздыхнула: „Ах, як хочацца перад смерцю спрабаваць хлеба!” Бо нічога галоднаму не хочацца так, як хлеба. У гэтым калгасе была пякарня, вялі яе грэкі — сужонства. Я пайшла да іх папрасіцца кавалачка хлеба. Кажу, што мая мама пры смерці, і так ёй хочацца пакаштаваць хлеба. Грачанка кажа: нам нельга нічога даваць, бо ўсё калгаснае. А грэк паглядзеў па бохнах, можа які палопаны, і ад шасці ўламаў па кавалку, такім, што на два кусы ў рот. Далі мне яшчэ адно яйка. Я была ў фартушку, паклала туды кавалкі хлеба і нясу, а на паўдарогі бачу, бягуць мае браты — ведалі, куды я пайшла. Дала я ім па два кавалачкі, а два большыя панесла маме. Зварыла яйка і даю маме, ды матуля абдзяліла нас ім па адной лыжачцы — бо як жа ж ёй есці яго адной. Праз нейкі час прыйшла да нас пасылка ад далёкіх сваякоў, якім я раней напісала, скардзячыся, што не маем тут што есці.

Маглі мы хадзіць па ваколіцы дыяметрам 2 кіламетраў. 4 кіламетры ад нас было мястэчка, у якім можна было штосьці прадаць і купіць хлеб ці што іншае, калі была магчымасць. Працавалі мы пры бавоўне. За работу нам не плацілі. А хто на працу не хацеў ісці, дык давалі дыхту. Зусім з намі не лічыліся. І дзень у дзень мы хадзілі на работу. Цяпер думаю: як мы гэта ўсё стрымалі? Хадзілі мы худыя як шкілеты. Калі б не дапамога, мабыць, не перажылі б. У гэтым месцы, дзе нас пасялілі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF