Ніва № 16 (2658), 22 красавіка 2007 г.

Беларускі тыдзень у Варшаве

Раіна СТЭФАНЧУК

Калі аддаем гэты нумар „Нівы” ў рукі чытачоў, у Варшаве завяршаецца Тыдзень беларускай культуры „Мінск-Мікст”. Жыхары сталіцы маглі ўдзельнічаць у абрадавым і рокавым канцэртах, сустрэцца з пісьменнікамі, паўдзельнічаць у дударскіх майстар-класах, паглядзець дакументальныя фільмы. З Беларусі прыехалі славутасці.

— У назве тыдня „Miкст” гэта скарачэнне ад „мікстура”. Мы хацелі, каб кожны дзень прадставіць іншую галіну беларускага мастацтва, — тлумачыў „Ніве” Дарыюш Жукоўскі, родам з Гарадка, галоўны аўтар ідэі мерапрыемства і заадно шэф варшаўскай галерэі „Зоя”.

Тыдзень арганізавалі Фонд Беларуская ініцыятыва, Галерэя „Зоя”, Міжнародны навуковы гурт Варшаўскага універсітэта „Albaruthenica” і Польскае радыё для замежжа. Суарганізатарам было Пасольства Галандыі. Сямідзённы беларускі марафон пачаў канцэрт, складзены з дзвюх частак пад назвай „Гістарычнае музычнае падарожжа” ў вядомым варшаўскім клубе „Гарэнда”. У першай частцы выступілі тры рок-музыканты: шматразовы Гітарыст года Беларусі Сяржук Трухановіч з „Крамы”, а таксама зорка маладых беларускіх рокменаў, аўтарытэт і легенда, аўтар г.зв. вечнажывых гітоў, заснавальнік гуртоў „Бонда” і „Крама” Ігар Варашкевіч ды Піт Паўлаў, заснавальнік і вакаліст такіх гуртоў як „Н.Р.М.”, „Крыві”, ці „Гарадскія” і „Pette Paff”. У другой частцы прэзентаваліся рокмены малодшага пакалення, гурты „Сьцяна” і „Крок”. Канцэрт быў таксама своеасаблівым дыялогам рокменаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF