Ніва № 16 (2658), 22 красавіка 2007 г.

Жыровічы — частачкі неба на зямлі! (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ці кожны можа спыніцца ў Жыровічах?

Прачыстая Багародзіца ўсіх прымае!

Такія словы можна прачытаць у буклеце, прысвечаным Жыровіцкаму манастыру. Тэарэтычна, сапраўды гэта так. Аднак, каб рэальна і практычна спыніцца ў манастыры ды насыціцца яго святым духам, неабходнае блаславенства. На фортачцы каля будкі дзяжурнага бачу шыльдачку: Без благословения вход запрещен!

Спачатку кіруюць мяне да айца Сільвестра, які асабіста разважыць маю просьбу і вырашыць ці астануся за муром.

Ужо раней мяне папярэдзілі, каб, крый Пане Божа, не называць тут духоўных асоб нашай польскай „царкоўнай” тэрміналогіяй: proszę księdza. Шкада, што не папярэдзілі мяне і ў справе прывітання. На маё „Слава Ісусу Хрысту!” запанавала клапатлівае маўчанне. У канцылярыі глядзелі на мяне прынцыпова ласкава, аднак падазрона. Нейкі час я была вымушана чакаць у другім канцы калідора. Я стаяла і гадала: адкуль тут сумненні — чаму не інфармуюць мяне адкрытым тэкстам?! Пасля знаёмы патлумачыў, што нашае „Слава Ісусу Хрысту” — гэта уніяцкі рэлікт (даслоўнае тлумачэнне лацінскага: Laudetur Jesus Christus). Ён сам аднойчы перажыў паразу на грунце царкоўнай дыпламатыі. Паколькі кожны кантакт журналіста з духоўнай асобай патрабуе тут блаславенства іерархаў, знаёмы быў вымушаны пазваніць у канцылярыю мітрапаліта. Вядома, стараўся. Ён прывітаўся заведзеным у нас: Слава Ісусу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF