Ніва № 16 (2658), 22 красавіка 2007 г.

Так толькі ў Чаромсе...

Уладзімір СІДАРУК

Аб чыгуначнай Чаромсе, а канкрэтна аб Чаромхаўскай гміне, пісалася шмат у беластоцкіх СМІ, асабліва ў час выбарчай кампаніі ў мясцовае самакіраванне. Не стану вяртацца да мінулага, але засяроджуся на апошніх паслявыбарчых падзеях, вынікам якіх стала тое, што на пасаду войта чарговы раз быў выбраны Міхал Врублеўскі, які застаецца на пяты тэрмін паўнамоцтваў. У новую Раду гміны ўвайшло пятнаццаць дэпутатаў, у тым ліку дванаццаць „новых”. Старшынёй Рады гміны была выбрана Надзея Суліма, настаўніца-пенсіянер, старшыня Таварыства „Прыязны транспарт”, а яе намеснікам — Часлава Вілюк, санітарка з Пачатковай школы. Абедзве дамы актыўна ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі на карысць войта і з за таго, па маёй думцы, атрымалі зараз належную пашану. (Навінкай стала тое, што сёлета намесніку Рады гміны ўпершыню прызначылі 320 зл. штомесячнай платы). Новая Рада адмысловай пастановай вярнула 250 зл. ранейшага ліміту (абмежаванага Радай папярэдняга склікання) войту за карыстанне прыватным транспартам пры выконванні службовых абавязкаў на тэрыторыі гміны. Такім чынам выдаткі на гмінную адміністрацыю павысяцца ў гэтым годзе на 6 840 зл. Ды не адзін гэта прыклад увелічэння коштаў адміністрацыі. Штораз часцей бачым новыя твары ў кабінетах. Гаворка ідзе, што быццам бы выпускнікі праходзяць тут стажыроўку, але адно Усявышняму вядома, якая праўда. Зараз кажуць, што ў фірмах вярхушку трымаюць „сямейныя кланы”. Так і ў Чаромсе справа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF