Ніва № 16 (2658), 22 красавіка 2007 г.

Ці свабода можа быць пакутай?

Міхал КУПТЭЛЬ

Чаму свабода, паводле Ежы Плютовіча, становіцца для людзей цяжарам, пакутай — не вядома („Ніва” н р 6 ад 11.02.2007 г.). Плютовіч абумоўліваецца, што так „бывае”, а не заўсёды так ёсць, „што людзі патрабуюць перш за ўсё бяспекі і ладу ў зямным сваім жыцці, бо свабода становіцца цяжарам, пакутай”. Невядома чаму аўтар фельетона супрацьпастаўляе бяспеку штодзённага жыцця свабодзе. Гэта два зусім розныя паняцці.

Нават жывёла ў заапарку, якой не пагражаюць паляўнічыя, драпежнікі, голад, калі б толькі магла, уцякла б ад гэтага бяспечнага жыцця чорт ведае куды! А чалавек? Ён горшы за жывёлу з заапарка? Спадар Плютовіч, якіх людзей маеце на ўвазе? Хіба тых, якія нарадзіліся нявольнікамі і проста не ведаюць, не ўяўляюць сабе, што гэта значыць быць свабодным, вырашаць самому свае справы. Не дарма гаворыцца: жыць па-свойму, бо кожны мае сваё адзінае жыццё.

Пэўна. Бывае і так, у экстрэмальных, ваенных умовах, што няма выхаду: або смерць, або няволя. Інстынкт самазахавання не дазваляе гінуць, і таму людзі выбіраюць няволю. Але з другога боку, каб не інстынкт свабоды, то да гэтай пары мы мелі б грамадзян і нявольнікаў, як у старажытным Рыме.

Пра якую свабоду ідзе гаворка? Або інакш, чым з’яўляецца свабода ў такой дзяржаве як ЗША, ці ў такой як Польшча? Фармальна свабода забяспечана законамі, нават і ў Беларусі. Але якая ёсць практыка? Можаш чалавеча выбіраць у прэзідэнты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF