Ніва № 16 (2658), 22 красавіка 2007 г.

Думкі пра думкі

Віктар САЗОНАЎ

Зайшоў да мяне знаёмы. Паразмаўлялі мы на розныя тэмы, у тым ліку і пра палітыку. Высветлілася, што ў іх сям’і наконт палітычных поглядаў і асабістых сімпатый да палітычных дзеячаў на Беларусі існуюць вялікія разыходжанні. Дзеці прытрымліваюцца адных прыярытэтаў, а старыя бацькі зусім іншых. Прычым іх погляды розняцца дыяметральна супрацьлегла па ўсіх кірунках. І па мажлівых шляхах развіцця краіны, і пра эканамічны лад, і пра саюзнікаў Беларусі ў асобе тых або іншых дзяржаваў.

На пачатку нічога незвычайнага ў тым я не заўважыў. Што тут такога, калі ў коле адной сям’і ёсць розныя погляды. Справа натуральная. Але калі пагаварыў я наконт гэтага яшчэ з некалькімі маладымі людзьмі, то заўважыў, што такая сітуацыя ёсць у многіх. Палітычныя погляды маладых адны, а старэйшых людзей, асабліва пенсіянераў, іншыя.

І ў гэтым сапраўды адчувалася нейкая сістэма, бо сімпатыі да той або іншай палітычнай постаці ў Беларусі, у многіх выпадках, належаць вялікаму адсотку цэлага пакалення. Вялікая колькасць старэйшых людзей, па маіх назіраннях, падтрымлівае існую ўладу. Пры гэтым наракае на яе, кажа пра зробленыя ёй памылкі і не верыць, што тыя памылкі будуць выпраўленыя. Толькі мяняць таго хто ёсць на кагось новага баіцца.

А вельмі вялікая колькасць маладых людзей улады мяняць не баіцца. Наадварот, ім нават хочацца, каб тая ўлада мянялася як мага часцей. У іх іншыя праблемы — на каго мяняць. Вось тут (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF