Ніва № 15 (2657), 15 красавіка 2007 г.

Жыхары Арлянскай гміны

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сёлета Орля адзначае пяцьсотгоддзе свайго існавання. За гэтыя гады чалавек шмат змяніў у акружаючым краявідзе. Змены адбываюцца, па сутнасці, увесь час, мяняецца лік насельніцтва, узровень ягонага жыцця ды і паводзіны людзей. Нам цяпер складана прадставіць як жылі людзі даўней і цяжка ўявіць, як будуць яны жыць у будучыні, напрыклад, за чарговыя пяцьсот гадоў.

На працягу амаль трох стагоддзяў Орля была горадам, у першай частцы ХХ стагоддзя — у выніку бежанства, дзвюх войнаў і вялікага пажару ў 1938 годзе, калі згарэла 540 будынкаў — тры чвэрці мясцовасці — у Орлі было вельмі цяжка жыць, а ў другой палове ХХ стагоддзя, пры г.зв. камуне, Орля была вялікай прамысловай вёскай і ўсё складвалася ў напрамку яе далейшага развіцця. А зараз адсутнічае тут прамысловасць, у гміне няўмольна скарачаецца колькасць насельніцтва. І хаця тут поўная інфраструктура (тэлефоны, добрыя дарогі, водаправоды, ідзе пракладка каналізацыі), аднак вельмі мала маладых людзей спраўляе вяселлі, а яшчэ менш нараджаецца дзяцей і ў Орлі становіцца штораз сумней. За апошнія гады пасялілася тут крыху чужых людзей, якія вельмі хутка і ахвотна купляюць апусцелыя хаты. Орлю, як мяркуецца, неўзабаве будуць галоўным чынам насяляць пенсіянеры, якія, выехаўшы за працай у гарады, будуць сюды вяртацца на старасць. Пасля ў Орлю будуць прыязджаць іхнія ўнукі і праўнукі. Орля будзе для турыстаў і для дажываючых свой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF