Ніва № 15 (2657), 15 красавіка 2007 г.

Засталіся жыць у Шастакове

Аляксей МАРОЗ

Калі я заехаў у Шастакова ў пахмурны дзень, вёска паказалася мне вельмі соннай і сумнай. Папраўдзе гэта адно з найбольш амалоджаных сёл Чыжоўскай гміны. Дзеці бегаюць тут па вуліцы штодзень, а летам іх лік яшчэ павялічваецца, бо з гарадоў прыязджаюць да бабуляў унукі. У васьмідзесятых і дзевяностых гадах маладыя людзі перанялі гаспадаркі па бацьках і абрабляюць якасныя землі ды займаюцца гадоўляй кароў. У Шастакове культура апрацоўкі зямлі высокая і таму тут ураджайнасць пшаніцы і кукурузы выдатная. На палях вырошчваюцца таксама прыбытковыя цукровыя буракі. Добрымі гаспадарамі жыхары Шастакова былі таксама і ў мінулым. Аднак развіццё сяла тармозілі дрэнныя дарогі, якія спалучалі вёску з акружаючым светам.

Вясной і восенню цяжка было вывезці сельскагаспадарчыя прадукты на продаж і прывезці дровы з лесу, бо вазы страглі на гразкіх дарогах і трэба было чакаць аж да зімовых прымаразкаў, каб наладзіць транспарт.

Трэба было будаваць дарогі

Не мелі жыхары Шастакова дастатковай падтрымкі ў мясцовых улад і заўсёды так складвалася, што адтэрміноўвалася будова дарог, спалучаючых вёску з адміністрацыйнымі цэнтрамі. Яшчэ ў шасцідзесятых гадах дружныя гаспадары рашылі ўзяць справы ў свае рукі і збудаваць дарогу ў Новае Беразова, дзе знаходзіліся сядзіба Грамадскай рады і прыхадская царква.

Некалькі гадоў гаспадары самі вазілі гравій і іншыя будаўнічыя матэрыялы для брукароў.

— Мы ажно 6 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF