Ніва № 15 (2657), 15 красавіка 2007 г.

Шлях да Марфея

Віктар САЗОНАЎ

Тоўсты, павольны і стомлены псіхалагічна невыноснай і нуднай начной зменай, зацяжнымі фінансавымі праблемамі і вечнымі папрокамі жонкі, што ён позна прыязджае дахаты пасля працы, капітан міліцыі Язэп Карпенка, яшчэ да выезду па выкліку на нейкі суседскі скандал ужо меў у галаве план нейтралізацыі начнога дэбашыра, што не даваў спакойна зляпіць у салодкім сне без сноў задураныя тэлевізарам вочы ўсяму мікрараёну цэлага абласнога цэнтра. План просты, без хітрыкаў Пінкертона, метаду дэдукцыі Холмса і доўгіх разваг Мегрэ. Ён спакойна пазвоніць у дзверы той кватэры, дзе па сцвярджэнню суседзяў ні то пачалася трэцяя сусветная вайна, ні то канчаецца апошні акт канца свету і запатрабуе ад гаспадара адчыніць іх. Гаспадар, як падказваў набыты гадамі міліцэйскі вопыт, дзверы не адчыніць. І тады, капітан Карпенка, у прысутнасці сведкаў і мясцовага ўчастковага, высадзіць нагой тыя дзверы, яго супрацоўнікі заломяць рукі за спіну нейкаму наркаману і адвязуць таго ў пастарунак.

І ўсё вельмі хутка. Бо трэба яшчэ скласці пратакол, узяць тлумачэнні суседзяў і вырашыць, што далей рабіць з парушальнікам начнога спакою. А яго змена ўжо закончылася. Значыць, дахаты зноў спозніцца, зноў папрокі жонкі і яго апраўданні пра тое, што праца міліцыянта не мае нармаванага графіку і яе нельга кінуць калі таго пажадае яго родная каханая. Але тая ўсё адно будзе яго пілаваць і лямантаваць, і заснуць прыйдзецца не скора, і толькі выпіўшы тры таблеткі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF