Ніва № 15 (2657), 15 красавіка 2007 г.

121 год таму

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пазваніў у нашу рэдакцыю спадар Уладзімір Раманюк, паведамляючы, што прывёз з Кіева „Ніву”. Запрашаў наведаць яго, пацікавіцца ягонай здабычай.

Паехаў я да спадара Раманюка, дзівуючыся, што наша „Ніва” трапіла аж у Кіеў; іншае тлумачэнне такой сітуацыі не завітала мне ў галаву.

А на справе ўсё аказалася вельмі інакш. Каля дваццаці гадоў таму назад спадар Раманюк, які жыве каля Сямятыч, пазнаёміўся з маладой жанчынай Наталляй, якая прыязджала пад Сямятычы да ейных знаёмых. Спадабаліся яны сабе і заключылі шлюб. Наталля перасялілася ў Польшчу, да мужа. У Кіеве асталася ейная маці, якая, вось, нядаўна памерла. Наталля, якая была дачкой-адзіночкай у сваіх бацькоў (яе тата памёр да ейнага шлюбу), забрала сямейныя памяткі да сябе, з Кіева ў Польшчу. А ў іх ліку было некалькі нумароў пецярбургскага тыднёвіка „Нива” ад 1886 года — ад жніўня да лістапада. Па Кіеве з таго часу пранеслася рэвалюцыя з грамадзянскай вайной, вобыскі і канфіскацыі сталінскага часу, разбуральная другая сусветная вайна, а продкам Наталлі ўдалося прыхаваць выданне з царскай эпохі, якое ў трыццатыя гады магло лічыцца небяспечнай крамольшчынай.

Як пішуць савецкія даведнікі, „Нива” была штотыднёвым ілюстраваным журналам. Выходзіла яна ў Пецярбургу ў 1870-1918 гадах, тыраж яе выходзіў за 200 тысяч асобнікаў; аб’ём і фармат яе быў парытэтны нашым. Найбольш месца газета адводзіла літаратуры, друкуючы творы рускіх і замежных пісьменнікаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF