Ніва № 15 (2657), 15 красавіка 2007 г.

Крыжы ў нашым жыцці і пасля смерці

Аляксей МАРОЗ

Крыжы спадарожнічаюць праваслаўным вернікам ад хрышчэння малога дзіцяці ажно да смерці чалавека, а пасля стаяць каля яго астанкаў на могілках. Праваслаўныя некалькі разоў у год наведваюць магілы сваіх блізкіх і разам са святаром моляцца каля крыжоў за душы памерлых сямейнікаў. Аднак найбольш людзей збіраецца цяпер каля магіл памерлых дзядоў ці бацькоў у першую нядзелю пасля Вялікадня, якую прывыклі мы называць правадной нядзеляй. Пасля супольных малітваў за збаўленне душ і сямейных размоваў некаторыя людзі астаюцца на могілках, каб пашпацыраваць паміж магіламі і крыжамі рознай велічыні і кшталтаў, выкананымі з разнародных матэрыялаў. Людзі, якія цікавяцца гісторыяй нашых зямель, вышукваюць старэнькія драўляныя, мураваныя ці жалезныя крыжы, каб прачытаць на іх памятныя надпісы. Мае суразмоўцы — бельскі гісторык Дарафей Фіёнік і гайнаўскі мастак Віктар Кабац — назіраюць не толькі за старымі крыжамі на могілках, але моцна цікавяцца таксама прыдарожнымі крыжамі. Гайнаўскі мастак ахвотна робіць рысункі крыжоў пастаўленых побач вёсак ці на скрыжаваннях дарог, а бельскі гісторык і заадно музейнік цікавіцца гісторыяй прыдарожных крыжоў. На выстаўцы рысункаў Віктара Кабаца, прэзентаваных у Музеі малой айчыны ў Студзіводах, можна ўбачыць крыжы пастаўленыя на Падляшшы, у Беларусі і Літве.

— Рысункі крыжоў, паказваных у Студзіводскім музеі, выканаў я на падставе эскізаў зробленых у час двух паломніцтваў. Адна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF