Ніва № 15 (2657), 15 красавіка 2007 г.

Ссыльная Алена Стасевіч (1)

Мяне, дваццацігадовую, НКУС арыштавала 13 чэрвеня 1946 г. у Ваўкавыску. Там я вучылася кравецтву і гафту. Усадзілі мяне ў аўтамашыну, аклееную шэрай паперай. За кіраўніцай сядзеў падпалкоўнік. Везлі ў Гродна. Якраз праязджалі каля месца майго пражывання, насустрач на веласіпедзе ехала сяброўка. Я з нерваў затраслася. Тады афіцэр ударыў мяне ў твар, аж я залілася крывёю. Плакала я ўсю дарогу. Даехалі ў Гродна ў іхнюю ўстанову, на допыт. Дастала я ў падбародак пісталетам. Пасля адвялі ў турму, дзе ў камеры не было нават пледа ці саломы, каб легчы. Стаяў жалезны голы ложак, у вострую крату, прыкаваны да сцяны. Я была апранутая адно ў летнюю сукенку, бо ў той дзень было на вуліцы цёпла. Праз пяць тыдняў прыехала мая мама, прывезла плед і плашч. Я была ўжо моцна прастуджаная, уся шыя ў гузах, твар у струпах, з высокай гарачкай. На допыты мяне вадзілі амаль штоноч, а я хадзіць не давала рады. Праз два месяцы дазволілі прысылаць раз у месяц перадачу. Кармілі мяне так: 300 грамаў хлеба, кубак гарачай вады і чатыры рыбкі-камсы. Нас, сямёх (доктарка Рыбалка, дзве настаўніцы і сужонства) судзілі 30 кастрычніка. Пакаралі нас 5 гадамі лагераў за тое, што супрацоўнічалі ў час вайны з АК. Пасля суда вывезлі нас у Оршу — галоўны пункт, дзе вырашалі, куды нас адправіць. Прасядзелі мы там ноч са сваімі вузелкамі, а пасля вельмі доўга ішлі да цягніка. Я пару разоў упала, ды памагла мне адна дзяўчына-полька, якая падняла мяне ды панесла мой „багаж”. І так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF