Ніва № 15 (2657), 15 красавіка 2007 г.

Усе роўныя

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аднаасабова, як управа і ваяводскі сеймік, Яраслаў Схабенскі канчаткова падрыхтаваў і падпісаў сёлетні падляшскі бюджэт. З таго, што ён сам заявіў, бюджэт мае быць праінвестыцыйны.

Яраслаў Схабенскі ад пару тыдняў, пасля роспуску Сейміка, які не змог выбраць управу, выконвае ролю маршалка-камісара. Да выбараў, аб’яўленых на 20 мая і да ўстанаўлення новага Сейміка і ўправы ваяводства, ён вырашае аб усім, м.інш. разам са скарбнікам Генрыкам Грыкам распрацаваў канчатковую версію бюджэтнага закону, які ў вялікай частцы падрыхтавала яшчэ папярэдняя ўправа. Сітуацыя настолькі смяхотная, што Яраслаў Схабенскі мусіць сам афіцыйна склікаць сесіі сейміка і пасяджэнні ўправы, у якіх засядае ён адзін. Афіцыйна з’яўляецца ён „асобай, якая выконвае функцыю органаў ваяводскага самаўрада”.

Бюджэт падпісаны маршалкам-камісарам у прысутнасці журналістаў ды ў святле фотакамер і фотаўспышак. Сёлета дэфіцыт мае скласці каля 114 мільёнаў зл., значыць, на такую суму выдаткі перавысяць прыбыткі. Хоць гэта выглядае не надта цікава, але на самой справе дэфіцыт незавялікі і магчымы для пагашэння.

— Так як гэта ўжо бывала, прыбыткі напэўна будуць большыя за планаваныя. Будуць працягвацца распачатыя інвестыцыі. Мусім падрыхтавацца да прыёму еўрасаюзных сродкаў, — прадбачвае камісар, раней падляшскі віцэ-ваявода ад ПіС.

Якраз атрыманне шматмільённых квот ад ЕС, дзякуючы якім можна будзе ў сур’ёзнай ступені прафінансаваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF