Ніва № 15 (2657), 15 красавіка 2007 г.

Жыровічы — частачкі неба на зямлі!

Ганна КАНДРАЦЮК

З Беластока ў Жыровічы — 180 кіламетраў, аднак, каб туды дабрацца, трэба патраціць найменш 5-10 гадзін. Усё залежыць ад хуткасці, з якой правераць нас на мяжы. Таму, калі я апынулася на беларускім баку, маёй першай прыватнай марай было паехаць у Жыровіцкі манастыр.

— А ў нас ёсць такі турыстычны маршрут у Жыровічы, — паінфармавала мяне Святлана Дзядок, загадчыца Аддзела турызму ў Белавежскай пушчы. Праўда, маршрут пакуль толькі ў сферы планаў, бо ніхто з маіх новых знаёмых не быў яшчэ ў Жыровічах. Як гэта магчыма?

— Ну, не было такой нагоды, — кажа Таіса Скуратава. Раней з яе вуснаў я пачула шчыры і захапляльны аповед пра святое месца ў пушчы, у народзе вядомае як Грушка. Сваёй атмасферай напамінае яно нашу Крыначку. У Грушцы можна вымаліць жаніцьбу ці замужжа для самых заўзятых кавалераў і дзявок. Гэтыя апошнія хутка нараджаюць дзяцей, нават калі яны ў пераспелым узросце. Пра цуды і пра божыя кары, якія там здарыліся, рэдактар Скуратава апавядае без ценю скептыцызму.

Ну, але мне трэба было ў Жыровічы. Калі я збіралася ў дарогу, якая і тут не выглядала простай (найперш трэба было ехаць у Брэст, пасля ў Баранавічы, а далей у Слонім), пазваніў тэлефон:

— Пані Ганна, вы нідзе сёння не збірайцеся, — пачула я знаёмы голас у трубцы. Званіла Таіса.

— Як гэта — не збірайцеся? Дзеля паездкі ў манастр я спецыяльна выстаралася прапіску, — спачатку я падумала, што ўзніклі нейкія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF