Ніва № 15 (2657), 15 красавіка 2007 г.

Падземны эліксір (2)

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Іншы выдатны расійскі пісьменнік Уладзімір Набокаў папракаў Дастаеўскага ў гэтым засяроджанні на змаганні ідэй, у час, калі пісьменнік занядбаў пісьменніцкае майстэрства. Назваў Дастаеўскага — якога вялікія раманы збудаваныя галоўным чынам з дыялогаў, з абмену поглядамі герояў — няўдалым драматургам, які памыліўся з прызнаннем. Аўтэнтычны атрымальнік, на думку Набокава, найбольш цэніць перш за ўсё майстэрства выканання, а ідэалогіі забіваюць сапраўднае мастацтва. Дарэчы, д’ябал сёння явіцца нам у масцы анёла, і цяжка яго распазнаць.

Падзел усялякіх мастацтваў на дыяніскія і апалонскія падкінуў быў той „пракляты” мысляр Фрыдрых Ніцшэ. Апалонскае мастацтва паводле яго — класічнае, мастацтва спакою, памяркоўнасці і парадку, затое дыяніскае нараджаецца з разбуяння інстынктаў, жарсці, оргіі, яно змрочнае; назвалі б мы яго дэманічным, д’яблавым, насуперак той анёльска-апалонскай лагодзе. Сам Ніцшэ быў прыхільнікам дыяніскага стаўлення. Адзін з яго апошніх тэкстаў — якія напісаў перад тым, як пагрузіўся ў адхланне шаленства — завяршыў подпісам: Бог Дыяніс. Мабыць, мастацтва з д’ябальскім заспевам мае сваю крыніцу ў хваробе, у болю, няшчасці; класіцызм нараджаецца з глыбокіх ведаў, з традыцыі шматлікіх пакаленняў, з празмернасці.

Калі я нахіляюся над прорвай мінулага, раблю гэтак, каб паклікаць дух нядаўна мінулага ХХ стагоддзя, веку страшнага і гожага, каб сазваць валадароў нашага свету, якія ўсю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF