Ніва № 15 (2657), 15 красавіка 2007 г.

„Вечнай надзеі світанне”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Хрыстос Уваскрос!.. Амаль кожны з нас з дзяцінства захоўвае самыя чыстыя ўспаміны пра Вялікдзень. З малых гадоў мне запомнілася як уся радня — бацькі, дзядзькі, цёткі, усе дзеці — стрыечныя браты і сёстры, збіраліся ў вёсцы ў хаце дзеда з бабуляй. Акрамя святочнага стала і спаборніцтва на трываласць варанымі фарбаванымі яйкамі, гэта была штогадовая сямейная ўрачыстасць і форма сваяцкага гуртавання...

Сёлета, да радасці адных і расчаравання іншых (ёсць катэгорыя людзей, дэвізам якіх даўно стала — „Больш святаў працяглых і розных!”) Вялікдзень — і адпаведна Вербніца — у праваслаўных і каталікоў каляндарна супалі. Здараецца гэта адзін раз у некалькі гадоў і, на маю суб’ектыўную думку, вельмі спрыяе хрысціянскай кансалідацыі нацыі. Бо хрысціянства, апрача ратавання кожнай асобнай душы, мусіць яднаць нацыю, на тым яно і стаіць, а беларуская шматканфесійная рэчаіснасць, угрунтаваная на звышскладанай гістарычнай традыцыі, аніяк не можа гэтаму спрыяць. Аніводнай еўрапейскай краіне, так як Беларусі, не патрэбная каляндарная уніфікацыя грыгарыянскага і юліянскага стыляў. Але да гэтага яшчэ, напэўна, далёка, а пакуль прыемна было бачыць і адчуваць, што людзі тваёй краіны з’яднаныя адным днём — днём уваскрэсення Хрыста. Бо аніякае іншае, свецкае свята, ці то дзяржаўнае, ці то нацыянальнае (у нас, як вядома, яны не супадаюць) не лучыць настолькі грамадзян Беларусі.

На сайце беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF