Ніва № 15 (2657), 15 красавіка 2007 г.

Шлях вяртання

Ілона КАРПЮК

На пытанне пра жывыя яшчэ беларускія абрады маладым людзям штораз цяжэй адказваць, а калі і старэйшыя пакаленні пачынаюць мець праблемы з такімі адказамі, узнікае тады пытанне пра патрэбу захоўвання традыцыі і яе існавання ў сучасным грамадстве. Нібыта продкі, якіх з часам успамінаем толькі пару разоў у год, адыходзяць у забыццё i словы лакальных гаворак, здарэнні з мінулага і сямейныя традыцыі. Складанымі становяцца спробы вяртання амаль забытых звычаяў. Гады хутка бягуць, а мы не заўсёды паспеем рэагаваць на змены. Не гуляем ужо на Вялікдзень у „тачанкі”, не заўсёды помнім пра пашану для астаткаў спадчыны нашых продкаў.

Круцяцца колы, воз заязджае пад могілкі, усе сыходзяць з воза, вітаюцца з сябрамі, суседзямі, бліжэйшай і дальшай сям’ёй. Радасць і сонца сустракаюць чарговых гасцей. Гэта не вяселле, не хрысціны. Яшчэ гадоў пятнаццаць-дваццаць так сваякі сустракаліся на Провады на могілках у Ляўкове Нараўчанскай гміны. Ішлі яны пасвяціць магілкі, а пасля вярталіся паабедаць, зразумела з продкамі. Калі ўжо папулярнымі сталі аўтамашыны, зручней стала вяртацца на абед дахаты, бо на могілках не выпадала ўжо частавацца элегантна адзетым дзецям і ўнукам. Пакідаем толькі яйкі, асвячаем магілы, а і то не заўсёды, таму што ўжо першага лістапада свяцілі... Некаторыя з ліку праваслаўных не бачаць цяпер вялікай розніцы паміж Провадамі ў паслявелікодную нядзелю і лістапаўскім Святам памерлых. Чаму? Можа мы надта лёгка паддаемся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF