Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Люба родам з Ціхаволі

Міра ЛУКША

Зачапіў мяне ў Беластоку ўвечары на прыпынку ля сабора нейкі чалавек. Сам да сябе штосьці прамаўляў, заспяваў калядку ўжо мне. „Не здзіўляецеся, вы падумалі, мабыць, што я цудак, але хочацца ў святы вечар праспяваць Богу на хвалу. Бо я праваслаўны!” — прызнаўся. У прыцемках бачу, што хлопец досыць малады. „Ну і што, спявайце! — кіўнула яму я, — на Божую хвалу, мне і сабе на радасць!” — „Ой, чый я голас чую? Ці гэта не пані Люба? Вы ж мяне ў Барысаўцы вучылі!”

З Любай Харкевіч, з роду Болбатаў, я пазнаёмілася гадоў дваццаць таму, калі яна працавала яшчэ ў Пачатковай школе ¹ 37 у Беластоку, у гасцях у мае сябоўкі, якая стала там на працу русісткай. Адразу пачалі мы гаманіць па-свойму. І калі я пісала адзін з „вершаў тутэйшых”, хоць не ёй быў прысвячаны, а Валі Казімерчык, як сціпламу працаўніку Культуры, думала і пра яе — спадарыню Любу, і шмат якіх іншых руплівых школьных работнікаў, якія былі ў нас і педагогамі, і інстытутамі культуры, і дарадчыкамі, і аўтарытэтамі, і скорай дапамогай у экстрэмальных вясковых справах, а іх праца быццам прамінула незаўважна, не заўжды ўзнагароджаная, каб хоць неяк адзначаная. І слова патрэбнае, і культура слова — гэтак павядаюць старыя прыстойныя настаўнікі, рамантыкі светлыя, творцы, так сказаць, культуры, навукі, кніжнікі прамудрыя. А тут трэба проста. Звычайна — рабіць работу, справу „непаплатную”. А паэт сам прыйдзе. Зямла ж няплоская. Зямля ёсць. Здзяйснёная. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF