Ніва № 14 (2656), 8 красавіка 2007 г.

Жанчына з-за ўсходняй мяжы

Ілона КАРПЮК

Клуб важных спраў

Вясна за акном, трава зелянее, куркі нясуцца. Адным словам: надыходзяць святы. Кожная адказная за парадак у сваёй сям’і жанчына даўно ўжо распланавала прыбіранне, ведае што зварыць і якое цеста спячы на святы. Напэўна таксама чакаюць сінькі для яек. Але колькі жанчын працягвае традыцыю сваіх бабуль, якія фарбавалі яйкі ў цыбульніку? Які адсотак жанчын у сучасным грамадстве перад святамі ідзе ў „адпачынак”, а колькі не бачыць ніякага абавязку і звычайна працуе? Вялікая частка маладых украінскіх дзяўчат, у пошуках багатага мужа, напэўна ўжо забяспечыла новую сукенку, спадніцу ці боты. Расіянкі — жонкі, якія ў 48% ад агульнага ліку сужонстваў не маюць дзяцей, напэўна зарабляюць грошы, альтэрнатыўна — пускаюць мужавы грошы. Беларускі, здаецца, да тэмы падыходзяць найбольш памяркоўна, але можа і таму, што ўсё ж такі чакаюць дастатковай свабоды. Розныя сітуацыі, а ў тых нібыта падобных абставінах поўных супярэчнасцей фарміруюцца новыя сучасныя жанчыны.

Адкуль такая інфармацыя? Амаль з самой крыніцы. З 27 да 29 сакавіка ў Кракаве ўпершыню праходзіла міжнародная канферэнцыя пад лозунгам „Жанчына з за ўсходняй мяжы”. Геніяльная ідэя. Аказваецца, што можна стварыць форум для дыскусіі, ураўнаважваючы галасы з зусім розных пунктаў гледжання. Няма тады феміністычнай дамінацыі, а хутчэй за ўсё рацыянальны, аналітычны падыход. Самае галоўнае, што задачай канферэнцыі было паказаць даволі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF